З вялікай жалобай і горкімі слязамі ўспрыняла вестку аб смерці Аляксандра Ціхановіча. Сэрца зайшлося ад болю. Пацяклі ўспаміны. Па жыцці мы нібыта ішлі побач. Першая сустрэча з ансамблем “Верасы” адбылася ў 1974 годзе падчас канцэрта у нашым Магілеўскім педвучылішчы. Для нас, 16-гадовых падлеткаў з вескі, гэта было сапраўдным цудам. Але ў памяці ярка засвяціўся назаўседы адзін каляровы кадр.На сцэне раптоўна прыглушылі свет. Да мікрафона выйшаў малады прыгожы афіцэр у вайсковай форме. Ен пачаў чытаць верш…
«Товарищ генерал, вот добровольцы —
Двадцать два гвардейца и их командир
Построены по вашему…» — «Отставить, вольно!
Значит, вы, ребята, пойдете впереди.
Все сдали документы и сдали медали.
К бою готовы, можно сказать…
Видали укрепленья?» — «В бинокль видали». —
«Без моста, ребята, нам город не взять».
«Задача такова: в город ворваться,
Мост захватить и от взрыва спасти.
Моста не отдавать, держаться, держаться
До подхода наших танковых сил.
А мы-то поспешим, мы выйдем на взгорье,
Прикроем артиллерией смелый десант.
Как ваша фамилия?» — «Лейтенант Григорьев!» —
«Успеха вам, товарищ старший лейтенант!»
Зала трывожна прыціхла. Сцэна пачала напаўняцца светам і музыкай.
Выйшлі ўсе ўдзельнікі ансамбля. Палілася песня…
Этот город называется Полоцк,
Он войною на две части расколот,
Он расколот на две части рекою,
Полной тихого лесного покоя.
Словно старец, он велик и спокоен,
Со своих на мир глядит колоколен,
К лесу узкие поля убегают —
Белорусская земля дорогая.
Пасля канцэрта на сцэну пасыпаліся запіскі з рознымі пытаннямі. Я таксама запыталася: “Якім падзеям прысвечана песня?”. Коратка, па – ваеннаму, былы суворавец адказаў, што ў чэрвені 1944 года пры вызваленні Полацка 23 воіны гвардзейцы на чале з камандзірам узвода лейтэнантам Грыгор’евым фарсіравалі Заходнюю Дзвіну і захапілі важны ваенны плацдарм. У жывых застаўся адзін. На гэтым месцы да 30-годдзя вызвалення Беларусі быў устаноўлены абеліск, на якім высечаны прозвішчы герояў. А Юрый Візбар напісаў песню “Цена жизни”, якая зараз і прагучала. Магчыма з таго моманту я пачала паглыблена вывучаць гісторыю ВАВ. Папулярнасць “Верасоў ” хутка расла. У 1977 годзе яны зноў былі з канцэртам у Магілеве. На гэты раз акрамя песень мы, дзяўчаты, звярнулі асаблівую ўвагу на прыгожыя сукенкі салістак: доўгія, з васількова-рамонкавым арнаментам унізе. Проста, але вельмі прыгожа. Да выпускнога балю я сама пашыла сабе падобнае ўбранне, якое захавалася да сеняшняга дня. Пад час вучобы ў Мінску мы з сябрамі часта бывалі на канцэртах ансамбля. Напрыканцы зімы 1980 года давялося сустракаць в’етнамскую дэлегацыю. Позна вечарам ў нацыянальных строях, з букетамі кветак выйшлі на перон Мінскага вакзала. “Верасы” ехалі на гастролі у Вільнюс. Чакалі адзін і той жа вагон. Размаўлялі, смяяліся разам. Пасля ўручэння кветак гасцям, застаўся адзін букет. Яго хуценька паднеслі Аляксандру Ціхановічу. Той зрабіў вялікія вочы і, замахаўшы рукамі, са смехам зашаптаў: “Што вы, дзяўчаткі! Хіба я падобны на в’етнамца!” Букет перадалі Ядзвізе Паплаўскай. Наступны эпізод кароткі. У 1983 годзе мы з калегамі дпачывалі на турбазе ў Аджарыі каля самай турэцкай граніцы. 24 дні гучалі адны і тыя ж песні: “Песняры”, “Верасы” , “Сябры”. Найбольш часта гучала “Малінаўка”. А “галантныя грузінскія хлопцы” раз пораз пасылалі бутэлькі з шампанскім на сталы беларускім дзяўчатам. Мы адчувалі сябе “на семым небе”. Не ад шампанскага, ад таго, што мы беларускі. Гэта быў сапраўдны патрыятызм! Люты 1985 года. Школа ўпершыню дазволіла правесці ў класе дыскатэтэку. Упершыню дазволілі выключыць святло. Вулічныя ліхтары замянялі светамузыку. Мой прешы 10 клас. “Снег кружится, летает, летает…”. Такой такой мяккай лірычнасці няма ні ў адной з песнь. Сярожа Багамолаў запрашае мяне, настаўніцу, на танец. Крыху разгубілася такой смеласці вучня, але пайшла танцаваць. А за настаўніцкім сталом сядзеў мой будучы муж у міліцэйскай форме. Яго таксама запрасілі на танец. Ен разгубіўся яшчэ больш, чым я. Тут вучні, а тут форма. Выйшаў у лабарантцкі пакой. Такое не забываецца. Усе новыя і новыя песні гучалі ў выкананні “Верасоў”. Практычна ўсе яны станавіліся “народнымі хітамі”. Іх спявалі людзі розных узростаў у розных краінах. Калі ў мяне нарадзіўся сынок Міша, Ядзвіга Паплаўская спявала ўжо самую папулярную калыханку: “Доўгі дзень, цеплы дзень адплывае за аблокі…”. Цяпер і я спявала яе цэлымі днямі і начамі. Каб не паўтараць адны і тыя ж словы, аднойчы ў бальніцы дапісала свой слупок.
Ноч прыйшла, прынясла
Каляровых сноў вяселку.
Спіць камар, спіць пчала,
Каб ізноў устаць на золку.
Толькі зорачкі не спяць,
На цябе яны глядзяць.
Спі, засні хутчэй, сыночак,
Заўтра раненька уставаць.
Так і ўнучкам зараз спяваю. Потым у “Верасоў” пачаліся прафесійныя разлады. А на сцэне вельмі хутка з’явіўся дуэт “Счастливый случай”. І зноў песні разлятаюцца адна за другою ва ўсе куткі былога СССР. У жніўні 1999 года я стаяла ў чарзе да пакланення цудатворнаму абразу Божай Маці “Жыровіцкай”. Малілася аб сваім, слезы засцілалі вочы. Бакавы зрок заўважаў, што мужчына перада мною таксама часта выцірае хусцінкай твар. Перад апошняй прыступкай да іконы я ўбачыла, што гэта Аляксандр Ціхіновіч. Ен часта прыязджаў у Жыровічы. Напісаў музыку да трапара і кандака (асобыя малітвы) іконе Божай Маці “Жыровіцкай”. Спяваў у царкоўным хоры Свята-Духава сабора, спяваў у патрыяршым хоры ў Маскве. А вось прычашчацца Цела і Крыві Хрыста прыходзіў у храм Аляксандра Неўскага, у якім выконваў абавязкі царкоўнага старасты. Былы суворавец выбраў свой храм. Аляксандр Рыгоравіч быў глыбокаверуючым чалавекам, сапраўдным хрысціянінам. У 2002 годзе з дабрачынным канцэртам і падарункамі ен наведаў Уздзенскую санаторную школу на Дзень Маці. У тую чвэрць там вучыўся мой сын, ужо 9-цікласнік. З ім была і сяброўка-гітара. Калі Міша заспяваў песню “Молитвы матери моей”, Аляксандр Рыгоравіч выйшаў да яго на сцэну. Прыпеў яны спявалі разам. Напрыканцы песні артыст абняў сына, пацалаваў у галаву. На агульным фотаздымку напісаў: “Успехов в учебе и творчестве. Храни тебя, Господь, Михаил”.
Цяжка паверыць, што Аляксандра Ціхановіча, выдатнага спевака і музыканта, цудоўнага чалавека, Мужа, бацькі і дзядулі, патрыета сваей Радзімы Беларусі, брата ў Хрысце, больш з намі няма. Учора ў царкве мы маліліся за “упокой души раба Божьего Александра”. Верым, што Гасподзь, возьме яго светлую душу ў Свае Святыя абіцелі.
P.S. Можа гэта і не зусім цікава для іншых. Але з гэтым пісьмом я выплакала свае слезы. На душы светла і спакойна. Дадам, што у апошнія гады я плачу даволі рэдка, больш малюся ў такіх выпадках.
З павагай Наталля Рыгораўна Сівак (Зольнікава)