Амаль 300 велікодных кулічоў прывезлі ў Чэрвеньскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў.
Іх адмыслова выпеклі на прадпрыемстве “Барысаўхлебпрам” у рамках дабрачыннай акцыі “Падары радасць бліжняму”, якая другі год праводзіцца ў сталічным рэгіёне па ініцыятыве Мінаблвыканкама і Мінскай мітраполіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Насельнікаў дома-інтэрната павіншавалі з Вялікаднем і раздалі ім кулічы першы намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Гадун, святар чэрвеньскай Свята-Мікалаеўскай царквы айцец Аляксандр Лазоўскі і дырэктар дома-інтэрната Уладзімір Семіжон.

