8 кастрычніка ў рамках маладзёжнай экспедыцыі «Маршрутамi памяці. Маршрутамі адзінства» навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №1 г.п. Смілавічы» здзейснілі пазнавальную экскурсію па святынях роднага мястэчка.
Спачатку школьнікі наведалі храм Абраза Божай Маці «Казанская», дзе даведаліся пра гісторыю храма, архітэктурныя асаблівасці і духоўнае значэнне для мясцовай грамады. Затым вучні перайшлі да храма святага Георгія Перамаганосца, дзе іх сустракаў святар — іерэй Мікалай Казiнец.
У цёплай і духоўнай атмасферы іерэй Мікалай распавёў школьнікам пра святыя абразы, якія захоўваюцца ў храме, важнасць малітвы ў жыцці кожнага чалавека, а таксама пра жыццё і падзвіг нашага земляка — святамучанiка Іаана Варанца.
Асобную цікавасць у вучняў выклікала знаёмства з царкоўнаславянскай літаратурай мінулых стагоддзяў — школьнікі маглі ўбачыць старажытныя кнігі і даведацца пра іх значэнне ў захаванні духоўнай спадчыны.
Завяршылася сустрэча незабыўным пад’ёмам на званіцу храма. З вышыні птушынага палёту ўдзельнікі экспедыцыі аглянулі Смілавічы, а таксама асабіста адчулi моц і прыгажосць званічнага звону — сімвалу збору вернікаў і духоўнага адзінства.
Такія падзеі не толькі пашыраюць кругазор вучняў, але і ўмацоўваюць іх звяз з гісторыяй, культурай і духоўнымі каранямі роднай зямлі.



