24 красавіка ў Турэцкай базавай школе Чэрвеньскага раёна для дзяцей пачатковых класаў у чарговы раз прыехаў у госьці лялечны тэатр беларускай батлейкі. Батлейка гэта беларускі народны тэатр лялек на рэлігійную (біблейскую) і побытавую тэматыку, які існаваў на землях беларусаў з пачатку XVI стагоддзя і праходзіць адраджэнне ў форме нацыйнага дзіцячага і каляднага тэатра ў наш час. Па запрашэнні настаяцеля прыхода храма свяціцеля Мікалая Цудатворца, лялечны тэатр прыбыў у Турэц, каб пацешыць сваімі добрымі беларускімі казкамі дзяцей Турца. Для шмат якіх дзяцей знаёмства з батлеечным беларускамоўным тэатрам лялек стала неспадзеўкай і добрым падарункам, суправаджалася яркімі ўражаннямі.
Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Ўваскрос!



