«Вялiкаснасць Божага свету» — астранамічнае свята ў аг. Турэц

У вечары ў нядзелю 24 мая на пляцоўцы школы ў аг. Турэц адбылося астранамічнае свята пад назвай «Вялiкаснасць Божага свету», падрыхтаванае мясцовым прыходам храма свяцiцеля Мiкалая Цудатворца для дзяцей Турца, Клінка, Волмы і іншых вёсак, а таксама для іх бацькоў.
Усе мелi магчымасць пазнаёмiцца з прафесійным астраномам, з прыладай тэлескопаў, паглядзелi праз малы i вялікі тэлескопы на Венеру, Юпітэр з яго спадарожнікамі і аблокамі, і, вядома ж, на горы і кратэры на Месяцы. Надвор’е ў вячэрнім Турцы выдалася выдатнае — Месяц у гэты дзень быў самы спрыяльны для назіранняў. Месяц у вялікі тэлескоп, усталяваны на школьнай пляцоўцы, атрымалася разгледзець ва ўсіх падрабязнасцях.
Астранамічны вечар падарыў і дзецям, і дарослым толькi радасныя эмоцыі. Дзецi задавалi прафесійнаму астраному пытанні пра космас і нават фатаграфавалi кратэры Месяца на свaе тэлефоны, былi вельмi ўражены тым, што бачылі ў тэлескоп Венеру і Юпітэр!
Вялікая падзяка астраному за змястоўны вечар і выразныя каментары пра нябесныя свяцілы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.