Добраўпарадкаванне храма ў аг. Турэц

У ліпені 2026 года на прыходзе храма свяціцеля Мікалая Цудатворца ў аг. Турэц Чэрвеньскага раёна завяршыўся чарговы этап добраўпарадкавання прылеглай да храма тэрыторыі.

У выніку праведзеных работ выканана кладка тратуарнай пліткі і, такім чынам, значна павялічана плошча на ўваходзе ў храм.
Акрамя таго, праведзена рэканструкцыя бетоннага плота па перыметры храмавай тэрыторыі, выканана яго афарбоўка.

Наша хрысціянская супольнасць дзякуе Богу і свяціцелю Мікалаю Цудатворцу за магчымасць добраўпарадкаваць храм і выказвае падзяку ўсім актыўным удзельнікам гэтай агульнай справы: будаўнікам і прыхаджанам, якія аказваюць ахвярную дапамогу прыходу.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.