У нядзелю 30 жніўня 2026 года ў храме свяціцеля Мікалая Цудатворца ў аг. Турэц пасля лiтургii ў вёске Клiнок сабраліся школьнікі, якiм 1 верасня трэба пачаць заняткі новага навучальнага года. Тут былi не толькі навучэнцы Турэцкай базавай школы, але і дзеці з г.п. Смілавічы і г. Мінска. Для ўсіх настаяцель храма іерэй Алег Кісялёў здзейсніў чын малебных спеваў на пачатак навучальнага года.
Сьвятар зьвярнуўся да дзяцей са словамі навучаньня, натхняючы дзяцей на працу засваеньня ведаў.
Дзеці падыходзілі для цалавання крыжа і акрапляліся святой вадой, атрымліваючы благаслаўленне на засваенне душакарысных школьных вучэнняў.






