Малiтва на пачатак новага навучальнага года ў храме в. Клінок

У нядзелю 30 жніўня 2026 года ў храме бяссрэбранікаў Касмы і Даміяна Асійскіх у в. Клінок пасля літургіі сабраліся школьнікі з в. Клінок, в. Волмы, аг. Турэц, аг. Дукора, якім 1 верасня трэба пачаць заняткі новага навучальнага года. Настаяцель храма іерэй Алег Кісялёў здзейсніў чын малебных спеваў на пачатак навучальнага года. Сьвятар зьвярнуўся да дзяцей са словамі навучаньня, натхняючы дзяцей на працу засваеньня ведаў.

Дзеці падыходзілі для цалавання крыжа і акраплення святой вадой, атрымлівалі благаслаўленне на засваенне душакарысных школьных вучэнняў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.